Расійскія войскі абстралялі Кіеў ракетамі: пацярпела грамадзянка Расіі

Ратавальнікі працуюць у разбуранай шматпавярхоўцы / Reuters
Ратавальнікі працуюць у разбуранай шматпавярхоўцы / Reuters

Расійскія войскі абстралялі ракетамі Кіеў раніцай 26 чэрвеня. Адна з іх трапіла ў жылы дзевяціпавярховік. Мэр Кіева Віталь Клічко распавёў, што пад заваламі дома знаходзяцца людзі. Дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка піша, што адна з выратаваных жанчын — грамадзянка Расіі. Яе дачку таксама ўдалося выратаваць, а муж загінуў.

На месцы працягваюць працаваць ратавальнікі.

Да 11 раніцы ў Кіеве зноў паветраная трывога.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі