Расійскія вайскоўцы прадалі ўкраінцам за $5 тысяч бронеаўтамабіль "Тыгр"

Бронеаўтамабіль "Тыгр" і Віталь Кім / obozrevatel.com
Бронеаўтамабіль "Тыгр" і Віталь Кім / obozrevatel.com

Расійскія вайскоўцы прадалі ўкраінцам бронеаўтамабіль "Тыгр". Яго паказаў кіраўнік Мікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім. Цану здзелкі ён не назваў, але раней расіянам прапаноўвалася за бронеаўтамабіль 5 тысяч долараў.

Кім адзначыў, што дагэтуль "Тыгры" захопліваліся ў баях, цяпер жа яго ўдалося купіць. Бронеаўтамабіль патрабуе рамонту. "Мы ўсё даробім, прывядзем у парадак і адправім у бой", кажа кіраўнік адміністрацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі