Улады Італіі паведамілі, што прадухілілі кібератакі на "Еўрабачанне". Над задачай працавалі больш за 100 спецыялістаў паліцыі. Яны падазраюць расейскую кібергрупоўку Killnet і яе падраздзяленне Legion, піша Reuters.
Падчас падвядзення вынікаў музычнага конкурсу, журы некалькі разоў не маглі ўстанавіць сувязь з вяшчальнікамі з іншых краін. Яны ніяк гэта не тлумачылі, але, верагодна, справа была менавіта ў спробах атакаваць конкурс. Таксама ў ноч правядзення песеннага конкурсу ў тэлеграм-канале Killnet з'явілася абразлівае паведамленне аб удзельніках з Украіны.
Па дадзеных паліцыі Італіі, напады на сеткавую інфраструктуру адбываліся і падчас паўфіналу 10 траўня.