Расіяне захапілі Мікалаеўку, атакуюць Лісічанск — 121-я раніца вайны ва Украіне

Вайна ва Украіне працягваецца ўжо чатыры месяцы​ / Reuters
Вайна ва Украіне працягваецца ўжо чатыры месяцы​ / Reuters

У ноч на 24 чэрвеня расійскія войскі абстралялі з рэактыўных сістэм залпавага агню Запарожскую вобласць. Па папярэдніх дадзеных, патрапілі ў аб'ект інфраструктуры. Пра гэта паведаміла прэс-служба Запарожскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Інфармацыя аб разбурэннях і пацярпелых удакладняецца. У цяперашні час на месцы працуюць ратавальнікі. "Прылётаў" у само Запарожжа не было, адзначылі ў адміністрацыі.

І загінулыя, і параненыя ў выніку расійскіх абстрэлаў ёсць у Харкаўскай вобласці. Вобласць абстралялі напярэдадні. Загінулі два жыхары горада Балаклея у Ізюмскім раёне. Паранена ў агульнай складанасці (у розных гарадах і вёсках) 10 чалавек, у тым ліку двое дзяцей шасці і дзевяці гадоў. Пра гэта паведаміла Харкаўская абласная ваенная адміністрацыя.

Самыя напружаныя баі па-ранейшаму ідуць у Луганскай вобласці. Расіяне захапілі Мікалаеўку, атакуюць Лісічанск.

"Лісічанск і Бароўскае вытрымалі авіяцыйныя ўдары. З усіх наяўных відаў ўзбраення руская армія адкрывала агонь па Севераданецку, Белай Гары, Валчаяраўке", піша раніцай у пятніцу кіраўнік Луганскай ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай. Паводле яго слоў, 23 чэрвеня і сёння раніцай расіяне вялі наступ у раёне Мірнай Даліны. Тут працягваюцца баявыя дзеянні.

З Севераданецка ўкраінскія вайскоўцы цяпер вымушаныя адыходзіць, "таму што знаходзіцца на пабітых пазіцыях не мае сэнсу — расце колькасць загінулых", адзначыў Гайдай.

Россияне захватили Николаевку, атакуют Лисичанск  — 121-е утро войны в Украине
Севераданецк / @luhanskaVTSA

"Страта Севераданецка — страта для Украіны ў тым сэнсе, што любая захопленая рускімі войскамі мясцовасць — страта, але бітва пад Севераданецкам не будзе вырашальнай перамогай рускіх", лічаць эксперты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны. 

Паводле іх ацэнак, нягледзячы на поспехі расійскіх войскаў у гэтым раёне, украінскія вайскоўцы ў асноўным дасягнулі сваёй мэты ў гэтай бітве — замарудзілі і аслабілі праціўніка. У Інстытуце прагназуюць, што расійскія наступальныя аперацыі ў бліжэйшыя тыдні тут, верагодна, застапарацца, незалежна ад таго, ці захопць расійскія войскі раён Севераданецка і Лісічанска або не. У выніку гэта можа даць магчымасць украінскім сілам пачаць асцярожныя контрнаступленні.

Эксперты Інстытута таксама спрабуюць спрагназаваць далейшае дзеянні беларускіх уладаў у разрэзе вайны. Яны пішуць аб мабілізацыйных вучэннях, якія пачаліся ў Гомельскай обалсти. Але ўсё ж прыходзяць да высновы, што беларускія войскі "наўрад ці ўступяць у вайну ва Украіне з-за іх нізкіх магчымасцяў і неспрыяльных унутраных наступстваў ваеннага ўмяшання з боку Расіі".

Россияне захватили Николаевку, атакуют Лисичанск  — 121-е утро войны в Украине
Карта кантраляваных тэрыторый па стане на 23 чэрвеня 2022 года / understandingwar.org

Украіна атрымала статус кандыдата на сяброўства ў ЕС. Такое рашэнне прыняў напярэдадні Еўрапейскі савет. Рашэнне прымалася з аглядкай на вайну.

"Расійская ўзброеная агрэсія не зможа пазбавіць людзей у Еўропе права жыць нармальным і годным жыццём. Украіна пераможа. Еўропа пераможа", — гаворыцца ў сумеснай заяве міністра замежных спраў Украіны Дзмітрыя Кулебы і  прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля.

Камітэт Сената ЗША па міжнародных адносінах ухваліў рэзалюцыю аб уключэнні Расіі ў спіс краін-спонсараў тэрарызму, паведамляе Голас Амерыкі. На гэты момант у спіс уваходзіць чатыры краіны: Куба, КНДР, Іран і Сірыя.

Рэзалюцыя была прапанаваная яшчэ ў пачатку траўня сенатарам-рэспубліканцам Ліндсі Грэмам, і падтрыманая сенатарам-дэмакратам Рычардам Блюменталям.

"Рэзалюцыя камітэта заклікае адміністрацыю [зрабіць гэта], але фактычна Расія пакуль не вызначаная ў якасці дзяржавы-спонсара тэрарызму",— патлумачыў сенатар-рэспубліканец Крыс Кунс.

У якасці аргументаў сенатары прыводзяць падзеі Другой чачэнскай вайны (тэрор супраць грамадзянскіх асоб), удары па грамадзянскіх у Сірыі, і падтрымку баевікоў, а таксама акты гвалту супраць украінскіх мірных жыхароў з 2014 года і шэраг іншых.

"Няма сумневаў у тым, што Расія на чале з Уладзімірам Пуціным з'яўляецца дзяржавай-спонсарам тэрарызму. Тое, што ён зрабіў, аддаўшы загад ўварвацца ў Украіну, было тэрарыстычным актам. Ён ваенны злачынец, і на ім ляжыць адказнасць за кожнае злачынства, якое было здзейснена ад яго імя", — заявіў сенатар-рэспубліканец ад штата Айдаха Джэймс Рыш. Канчатковае рашэнне павінен прыняць прэзідэнт краіны Джо Байдэн.

Сетка рэстаранаў хуткага харчавання Mcdonald's, якая спыніла сваю працу ва Украіне з пачаткам вайны, зноў рыхтуецца да адкрыцця. Калі гэта адбудзецца, пакуль дакладна невядома. Аб падрыхтоўцы паведаміла CEO кампаніі ў Украіне Юлія Бадрытдзінава у інтэрв'ю Forbes.

Кіраўнік аднаго з кіеўскіх рэстаранаў Mcdonald's на ўмовах ананімнасці распавёў Forbes, што адкрыццё устаноў можа пачацца са жніўня. Аднак гэта адбудзецца толькі ў тым выпадку, калі будуць узгодненыя пытанні бяспекі. "Громадське" нагадвае, што раней у кампаніі  казалі, што  рэстараны будуць зачыненыя да канца вайны, аб тым, што супрацоўнікам захавалі зарплаты, але яны займаюцца гуманітарнай дапамогай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі