Вы тут

Расіяне не будуць байкатаваць сустрэчу Саўбеза ААН з удзелам Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская / Reuters

Прадстаўнікі Беларусі і Расіі не будуць байкатаваць нефармальную сустрэчу Савета бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый з удзелам Святланы Ціханоўскай. Пра гэта заявіў першы намеснік пастаяннага прадстаўніка РФ пра ААН Дзмітрый Палянскі. Пра тое, што такая сустрэча адбудзецца 22 студзеня, у аўторак паведаміла прэс-служба Ціханоўскай. Яна збіраецца падняць "пытанне міжнароднага расследавання злачынстваў рэжыму Лукашэнкі", раскажа пра беларускіх палітвязняў, а сярод іх і журналістаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.