Расія зняла 12 верталётаў з мяжы Беларусі і Украіны

Верталёты над Беларуссю / МА РБ
Верталёты над Беларуссю / МА РБ

Расія адвяла 12 баявых верталётаў ад мяжы Беларусі і Украіны. Тэхніку перабазіравалі з аэрадрома "Лунінец" на поўдні Беларусі ў цэнтр краіны, на аэрадром "Мачулішчы" пад Мінскам. Пра гэта паведамляе маніторынгавая група "Беларускі Гаюн".

Размова пра верталёты, перакінутыя з Мачулішчаў у Лунінец 19 студзеня. Тады Расія размясціла за 50 км ад украінскай мяжы 11 верталётаў ВКС РФ, сярод якіх былі Мі-8 і Мі-24. Цяпер жа яны ўсе вярнуліся назад.

Паводле інфармацыі "Гаюна", гэта адбылося раніцай 5 лютага, у перыяд паміж 09.00 і 10.30.

Россия сняла 12 вертолётов с границы Беларуси и Украины

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі