Вы тут

Расія ў наступным годзе можа запусціць трансгранічныя пераводы ў Беларусь

Пераводы па нумары тэлефона / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

Цэнтрабанк Расіі ў наступным годзе можа запусціць трансгранічныя пераводы ў Беларусь па нумары тэлефона праз сваю Сістэму хуткіх плацяжоў. Дырэктар дэпартамента нацыянальнай плацёжнай сістэмы ЦБ РФ Ала Бакіна мяркуе, што гэта стане магчымым з сярэдзіны 2022 года, паведамляе ТАСС.

Сістэма хуткіх плацяжоў дазваляе фізічным асобам імгненна пераводзіць грошы па нумары тэлефона паміж рахункамі розных банкаў — і сабе, і іншым асобам.

"Другі спосаб — перавод з карткі на картку таксама ў нас запланаваны да канца 2022 года", — кажа Бакіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.