Расія магла атрымаць новую партыю іранскіх дронаў-камікадзэ

Іранскія дроны-камікадзэ / mil.in.ua
Іранскія дроны-камікадзэ / mil.in.ua

Расія магла атрымаць новую партыю іранскіх дронаў-камікадзэ. Брытанская разведка папярэджвае пра магчымую новую хвалю расійскіх атак з іх выкарыстаннем. У зводцы адзначаецца, што ўпершыню за тры тыдні аднавіліся расійскія ўдары па Украіне іранскімі дронамі. 6-7 снежня пра гэта заявілі прадстаўнікі ўкраінскіх уладаў. Удары наносіліся ў раёне Запарожжа і Дняпра. 17 дронаў былі збітыя. Сярод іх аказаліся 14 "Шахедаў", піша "Бі-Бі-Сі".

Перад гэтым апошні раз паведамленні пра атакі іранскіх дронаў па ўкраінскай тэрыторыі былі 17 лістапада. Мяркуецца, што запасы дронаў, атрыманых у першай партыі з Ірана, былі вычарпаныя, і РФ магла атрымаць папаўненне.

Іранскія дроны восенню 2022-га прынеслі нямала праблем Сілам абароны Украіны. Аднак украінскае войска хутка прыстасавалася да асаблівасцяў барацьбы з імі. Дапамаглі ў гэтым і заходнія саюзнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі