Расія гатовая прыняць чэмпіянат свету па хакеі, калі яго перанясуць з Беларусі

Расія гатовая прыняць чэмпіянат свету па хакеі, калі яго перанясуць з Беларусі

Расія гатовая прыняць чэмпіянат свету па хакеі 2021 года, калі яго перанясуць з Беларусі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Федэрацыі хакея Расіі (ФХР) Уладзіслаў Траццяк.

"Мы памятаем, што турнір у 2014 годзе ў Мінску быў адным з найлепшых, але ніхто не ведае цяпер, як усё будзе ў Беларусі. Ніхто ж не ведаў, што такая сітуацыя паўстане ў краіне.

Расія, калі што, заўсёды гатовая прыняць чэмпіянат свету ў выпадку пераносу з той ці іншай краіны, але давайце спачатку зробім так, каб турнір прайшоў у Беларусі і Латвіі, як запланавана", — перадае выданне "Metarating" словы Траццяка.

Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года запланаваны ў Мінску і Рызе. Аднак апошнім часам усё больш галасоў раздаецца за тое, каб забраць у Беларусі права правядзення чэмпіянату. Латвія нават звярнулася ў IIHF з просьбай перанесці чэмпіянат у іншую краіну з-за сітуацыі з пратэстамі ў Беларусі. Днямі IIHF можа прыняць рашэнне на гэты конт. Пры гэтым у арганізацыі раней казалі, што на рашэнне можа паўплываць не палітыка, а пытанне бяспекі спартоўцаў. 

Раней жаданне прыняць у сябе хакейны чэмпіянат 2021 года выказвала таксама Фінляндыя — гаспадыня чэмпіянату-2022.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі