Вы тут

Расія адхіліла прапанову Турцыі па ўкраінскіх абаронцах "Азоўсталі"

Параненыя ў сховішчы "Азоўсталі" / Telegram

Расія адхіліла прапанову Турцыі па ўкраінскіх абаронцах "Азоўсталі". Планавалася іх вывезці з Марыупаля на турэцкім караблі. Пра гэта распавёў дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Мустафа Джэмілёў, паведамляе "Украіна 24".

Гэта, відаць, быў адзін з варыянтаў ратавання ўкраінскіх байцоў, якія больш за два месяцы ваююць у акружэнні. Раней віцэ-прэм'ер Украіны Ірына Верашчук заяўляла, што ідуць перамовы з расіянамі пра абмен 38 вайскоўцаў з "Азоўсталі" з цяжкімі раненнямі на палонных. Паводле яе слоў, гэта быў бы першы крок, а за ім — перамовы пра іншых параненых, якіх у сховішчах прадпрыемства сотні.

Тым часам байцы "Азова" апублікавалі відэа пра тое, што не толькі вядуць абарону, але і контратакуюць, штурмуюць пазіцыі расійскіх вайскоўцаў. Яны здавацца не збіраюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.