“Рашучае непрыманне”: Еўрасаюз адрэагаваў на чарговы смяротны прысуд у Беларусі

“Рашучае непрыманне”: Еўрасаюз адрэагаваў на чарговы смяротны прысуд у Беларусі

6 сакавіка Мінскі абласны суд вынес 29-гадоваму Віктару Скрундзіку смяротны прысуд. 

На чарговы смяротны прысуд адрэагаваў Еўрарасаюз. Прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Пэтэр Стано заявіў, што “Еўрапейскі саюз пацвярджае сваё рашучае непрыманне прымянення смяротнага пакарання пры любых абставінах”:

“Рашучае непрыманне”: Еўрасаюз адрэагаваў на чарговы смяротны прысуд у Беларусі

“Смяротнае пакаранне парушае неад'емнае права на жыццё, замацаванае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, і з'яўляецца найбольш жорсткім, бесчалавечным і зневажаючым годнасць пакараннем. Памылкі правасуддзя, непазбежныя ў любой судовай сістэме, становяцца незваротнымі.

Ва ўсім свеце існуе тэндэнцыя да адмены смяротнага пакарання: у 160 краінах не было ніводнага пакарання смерцю за апошнія 10 гадоў і больш. Калі б Беларусь замяніла існуючыя смяротныя прысуды і ўвяла мараторый на смяротнае пакаранне, гэта было б вельмі станоўчым першым крокам да яго адмены”.

Суд прызнаў вінаватым Віктара Скрундзіка ў забойстве пенсіянераў і ў замаху на забойства. Іншыя фігуранты справы атрымалі вялікія тэрміны зняволення: 25-гадовы Віталь Мяцеж — 22 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, 33-гадовы Валянцін Бушнін — 18 гадоў.

Удзельнікі "слуцкай банды" ў пачатку мінулага года забілі двух пенсіянераў ва ўзросце 79 і 94 гадоў, спрабавалі забіць 85-гадовую жанчыну. Яны душылі людзей, а пасля спальвалі іх.

Папярэдні смяротны прысуд быў вынесены ў нашай краіне ў студзені. Братоў Іллю і Станіслава Косцевых прызналі вінаватымі ў забойстве сваёй былой настаўніцы і падпале яе дома.

Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой існуе смяротнае пакаранне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі