"Раніца 29-га можа быць кашмарным сном": Кныровіч пра мабілізацыю ў Беларусі

Лукашэнка кажа, што мабілізацыі ў Беларусі не будзе, але яму асабліва не вераць / Міністэрства абароны
Лукашэнка кажа, што мабілізацыі ў Беларусі не будзе, але яму асабліва не вераць / Міністэрства абароны

Беларусь чакае мабілізацыя ўслед за Расіяй, заявіў прадстаўнік "Супраціву" Дзмітрый Шчыгельскі. І дадаў, што ў беларусаў ёсць час усяго да 29 верасня, каб пакінуць краіну. Гэта заява цалкам лагічная, лічыць прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч.

— 27 верасня заканчваецца псеўдарэферэндум у чатырох абласцях Украіны. 28-га раніцай Дзярждума прымае закон. Увечары Пуцін падпісвае закон аб прыняцці гэтых чатырох абласцей у склад Расійскай Федэрацыі.

29-га раніцай вайна паміж Расіяй і Украінай становіцца вайной паміж дзвюма дзяржавамі, а ніяк не аперацыяй. І Расія, сябра АДКБ, найбліжэйшы хаўруснік Беларусі, вядзе вайну, — кажа Кныровіч.

Суразмоўца лічыць, што Лукашэнку не ўдасца адмовіцца ад абавязацельстваў па ваеннай падтрымцы Расіі ў рамках АДКБ і Саюзнай дзяржавы.

— Мы разумеем, што Лукашэнка ў прамой залежнасці ад Пуціна. Калі 29-га Пуцін вырашыць абвясціць вайну ўсенароднай, то Лукашэнка скажа проста "ёсць". Але ў нас усяго войскаў 45 тысяч чалавек. Як мы ведаем, з іх могуць ваяваць пара тысяч. Усе астатнія — гэта нармальныя людзі, такія самыя, як мы з вамі, якія не трымалі ў руках зброі, нават адслужыўшы. Якія пафарбавалі тры платы і адзін танк з пяці рабочых адзін раз вывелі на стрэльбішча. І ўявіць сабе, што прыйдзе ў галаву Лукашэнкі аб'яўляць мабілізацыю. Хутчэй так, чым не. Таму з жахам чакаю 29 верасня раніцы.

Адзінае, што можа спыніць Лукашэнку, — страх перад адказам Украіны.

— Ва Украіны будзе прамое права зайсці ў Мазырскі раён, у Пінскі і гэтак далей. Упадзе бар'ер, які не дазваляў успрымаць Беларусь як беспасярэдняга ворага.

Раніца 29-га можа быць кашмарным сном. Таму, калі б я быў прызыўнога ўзросту, то, вядома, цяпер я б запасаўся даведкамі, квіткамі, — рэзюмуе Кныровіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі