Вы тут

Раман Бандарэнка, збіты і затрыманы на "Плошчы Перамен", памёр у лякарні

Раман Бандарэнка / сацсеткі

У рэанімацыі мінскай Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі памёр 31-гадовы Раман Бандарэнка

Як стала вядома Еўрарадыё, вечерам яму стала горш, паднялася тэмпература да 40, і ён памёр. 

Еўрарадыё выказвае спачуванні сваякам.

Рамана Бандарэнку затрымалі ўвечары 11 лістапада на "Плошчы Перамен". Ён выйшаў абараняць двор, калі невядомыя ў масках прыехалі туды на бусіку зразаць белыя і чырвоныя стужкі. Адзін з прыезджых напаў на хлопца і паваліў на зямлю. Потым яго закінулі ў мікрааўтобус і завезлі ў пастарунак міліцыі. Адтуль збітага хлопца ўначы даставілі ў лякарню ў стане комы. Раману зрабілі трэпанацыю чэрапа, але выратаваць жыццё не змаглі. 

Мінская міліцыя цынічна заявіла, што ў двор на "Плошчы Перамен" прыехалі "неабыякавыя грамадзяне". 

Гэта не першая смерць за час пратэстаў у Беларусі. Ужо загінулі Аляксандр Тарайкоўскі (Мінск), Аляксандр Віхор (Гомель), Генадзь Шутаў (Брэст), Мікіта Крыўцоў (Міншчына). Таксама выклікае пытанні гібель дырэктара ваўкавыскага музея Канстанціна Шышмакова.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.