Ракеты NASAMS у арсенале Украіны — вялікая праблема для расійскіх лётчыкаў

Пускавая ўстаноўка ЗРК NASAMS / kongsberg.com
Пускавая ўстаноўка ЗРК NASAMS / kongsberg.com

У канцы чэрвеня ЗША плануюць закупіць для Украіны сістэмы NASAMS. Гэта мабільныя зенітныя ракетныя комплексы, прызначаныя для барацьбы з паветранымі цэлямі. З 2005 года NASAMS закрывае неба над Вашынгтонам і неўзабаве, як відаць, стане на абарону Украіны.

Ракеты NASAMS в арсенале Украины — большая проблема для российских лётчиков
Сістэма СПА NASAMS / WIKIMEDIA COMMONS

Не “Пэтрыят”, але таксама добра кашмарыць самалёты

Раней паведамлялася, што ў пакеце вайсковай дапамогі ад ЗША могуць прыйсці доўгачаканыя зенітныя ракетныя комплексы MIM-104 Patriot. Гэтыя амерыканскія сістэмы здольныя паражаць цэлі на дыстанцыі 90–160 кіламетраў.

Але спачатку ва Украіну, мабыць, прыедуць NASAMS, эфектыўная далёкасць стральбы якіх складае каля 25 кіламетраў на вышыні ад 300 метраў да 16 кіламетраў, а заяўленая імавернасць пападання — 85%. Адпаведна, для пакрыцця тых плошчаў, якія маглі б закрыць "Пэтрыяты", спатрэбіцца больш батарэй нарвежскіх ЗРК.

— Але колькі б іх ні было пастаўлена, яны відавочна стануць вялікай праблемай для Расіі, піша ваенны эксперт Крыс Оўэн. — Калі канадскія самалёты F-18 выступілі супраць NASAMS на вучэннях у 1999 годзе, яны не змаглі выявіць ніводнай батарэі, у той час як NASAMS зафіксаваў 18 імітацыйных паражэнняў. Я сумняваюся, што ў Расіі атрымаецца лепш.

Пра тое, якое пакаленне ЗРК NASAMS атрымае Украіна, пакуль не паведамляецца. Са слоў распрацоўшчыкаў, найноўшая версія, NASAMS-3, можа перахопліваць нават манеўраную балістычную цэль — напрыклад, ракету расійскага аператыўна-тактычнага комплексу "Іскандэр".

Ракеты NASAMS в арсенале Украины — большая проблема для российских лётчиков
Нарвежскія ЗРК у дзеянні / kongsberg.com

NASAMS быў распрацаваны ў 90-х нарвежскай кампаніяй Kongsberg. За аснову была ўзята амерыканская ракета AIM-120 AMRAAM класа "паветра-паветра". Нарвежцы адаптавалі яе да ўзаемадзеяння з пунктам кіравання і радарам. У выніку былая авіяцыйная ракета размясцілася ў наземнай пускавой устаноўцы.

Ракеты NASAMS в арсенале Украины — большая проблема для российских лётчиков
Авіяцыйная ракета класа "паветра-паветра" AIM-120 AMRAAM / defenselink.mil

Батарэя NASAMS складаецца з трох агнявых узводаў. Усё разам гэта дзевяць пускавых установак, у кожнай з якіх па шэсць ракет, плюс радары і пункт кіравання. Кошт адной батарэі — прыкладна 64 мільёны долараў.

Сам комплекс даволі кампактны. Ён можа ўсталёўвацца як на зямлю, так і працаваць з грузавіка-транспарціроўшчыка. NASAMS можа быць уключаны ў адзіную сістэму СПА і здольны атрымліваць звесткі ад самалётаў і радыёлакацыйных станцый.

Ракеты NASAMS в арсенале Украины — большая проблема для российских лётчиков
ЗРК NASAMS, які працуе "з колаў" / kongsberg.com

Асаблівасцю комплексу NASAMS ёсць тое, што ён завязаны на вайсковую тактычную сетку перадачы звестак стандарту НАТА — "Link 16". Элементы сістэмы могуць быць разгрупаваныя, што значна абцяжарвае навядзенне варожых сіл на зенітны ракетны комплекс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі