Рагачоўскі гурт Tor band у Беларусі прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем"

Вокладка сінгла Tor band / Tor band

Рагачоўскі гурт Tor band у Беларусі прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем". Адпаведнае рашэнне 16 студзеня прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Дагэтуль у РБ музычныя гурты "экстрэмісцкімі фармаваннямі" не прызнаваліся.

Удзельнікаў гурта Дзмітрыя Галавача і Яўгена Бурло 28 кастрычніка 2022-га затрымалі сілавікі ў Рагачове разам з жонкамі. Чатыром затрыманым тады прызначылі па 15 сутак арышту. Галавача і Бурло асуджвалі на 15 сутак пяць разоў. Яны па-ранейшаму знаходзяцца ў ІЧУ Жлобіна. Раней з'яўлялася інфармацыя, што іх судзяць асобна за кожную песню, абвешчаную "экстрэмісцкімі матэрыяламі".

Tor band — вядомы беларускі гурт. Іх кліпы на песні "Мы — не "народец", "Жыве", "Кто, если не ты?!" набралі больш за мільён праглядаў на YouTube.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.