Радыё Свабода: у Гомелі памёр 25-гадовы мужчына, якога затрымлівалі сілавікі

Радыё Свабода: у Гомелі памёр 25-гадовы мужчына, якога затрымлівалі сілавікі

У Гомелі памёр 25-гадовы Аляксандр Віхор, якога затрымлівалі сілавікі. Як паведамляе Радыё Свабода, ён — жыхар абласнога цэнтра. У нядзелю яго прывезлі ў бальніцу, забралі з аўтазака. Лекары выратаваць жыццё не змаглі.

Маці памерлага кажа, што сын не ўдзельнічаў у акцыях пратэсту. У той дзень ён ехаў да дзяўчыны.

"Яго схапілі недзе ў цэнтры, калі ён перасаджваўся на іншы транспарт. Ён мне напісаў смс, што яго схапілі... І ўсё, — расказвае маці. — Я яго шукала ўсе гэтыя дні. Мне не давалі пра яго інфармацыю. Сёння мне нарэшце сказалі, што Саша — у моргу".

У Аляксандра былі праблемы з сэрцам. Маці кажа, што калі ён доўга знаходзіўся ў закрытым аўтамабілі на чаргу ў СІЗА, яму зрабілася блага. "Ён крычаў, прасіў дапамогі..., — працягвае распавядаць маці. — І канвой падумаў, што ён неадэкватны і завёз яго ў псіхіятрычны шпіталь".

Там разабраліся і выклікалі хуткую, якая завезла маладога чалавека ў бальніцу.

Следчы камітэт праводзіць праверку.

Віхор — не першая ахвяра жорсткіх разгонаў пратэстаў у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі