Вы тут

Пяскоў: Лукашэнка можа "сабрацца і прыляцець"

Аляксандр Лукашэнка яшчэ не вырашыў, дзе ён будзе 9 траўня / БЕЛТА

Аляксандру Лукашэнку не накіроўвалі асобнага запрашэння на парад Перамогі 9 траўня ў Маскве. Як паведамляе ТАСС, пра гэта ў сераду заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў. Але Лукашэнка можа "сабрацца і прыляцець, тут ніякіх праблем няма", дадаў ён.

"Мне не вядома пра тое, што Аляксандр Рыгоравіч хацеў бы прысутнічаць на парадзе, кажа прэс-сакратар Пуціна. — Але ў нас саюзная дзяржава...".

Аляксандр Лукашэнка быў у Маскве 22 красавіка, калі прайшла амаль 4-гадзінная сустрэча з прэзідэнтам Расіі. Летась у чэрвені ён быў на парадзе ў расійскай сталіцы. Тады Уладзімір Пуцін не стаў паціскаць руку малодшаму сыну Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.