Вы тут

Пяскоў: Лукашэнка і Пуцін не абмяркоўвалі пытанне зліцця Беларусі і Расіі

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Маскве, 22 красавіка 2021-га / president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы ў Маскве 22 красавіка не абмяркоўвалі пытанне зліцця Беларусі і Расіі. Пра гэта ТАСС заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. "А пытанні інтэграцыі... пастаянна на парадку дня", — кажа ён.

Па словах Пяскова, Лукашэнка і Пуцін не ставілі мэтай выйсці на "прарыўныя дамоўленасці". Яны абмяркоўвалі бягучыя справы, у тым ліку ў энергетыцы. Таксама прэс-сакратар прэзідэнта РФ адмоўна адказаў на пытанне пра тое, ці абмяркоўвалася тэма стварэння расійскай ваеннай базы ў Беларусі.

Сустрэча ў Маскве працягвалася амаль чатыры гадзіны, але выхад да прэсы па яе выніках не быў запланаваны. Таму інфармацыі пра яе вынікі не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.