Пярцоў стаў новым міністрам інфармацыі, Луцкі — у Адміністрацыі прэзідэнта

Пярцоў стаў новым міністрам інфармацыі, Луцкі — у Адміністрацыі прэзідэнта

5 красавіка Аляксандр Лукашэнка прызначыў новым міністрам інфармацыі Уладзіміра Пярцова, які дагэтуль быў кіраўніком МТРК "Мір", рэгулярна ўдзельнічаў у "Клубе рэдактараў" на "Беларусь 1".

Пярцоў змяніў Ігара Луцкага, які не прабыў на пасадзе і года. Луцкі прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (зменіць на гэтай пасадзе Андрэя Кунцэвіча, які стаў першым намеснікам міністра інфармацыі). Верагодна, ён будзе займацца пытаннямі ідэалогіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі