Пуцін вырашыў у пятніцу прымаць у Расію "новыя тэрыторыі"

Уладзімір Пуцін вельмі спяшаецца / Карыкатура dw.com
Уладзімір Пуцін вельмі спяшаецца / Карыкатура dw.com

Уладзімір Пуцін вырашыў у пятніцу, 30 верасня, прымаць у Расію "новыя тэрыторыі". Пра гэта паведаміў яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў. Цырымонія падпісання дамоваў пройдзе ў Крамлі. Раней выказваліся меркаванні, што яе могуць адкласці з-за няпростай сітуацыі з мабілізацыяй.

Аднак Масква спяшаецца. Дамовы збіраюцца падпісаць з прадстаўнікамі расійскіх акупацыйных уладаў Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей Украіны. Пяскоў анансуе чарговы "аб'ёмны" выступ Пуціна.

Сусветная супольнасць ужо заявіла, што не прызнае анэксіі Расіяй украінскіх тэрыторый. РФ чакаюць новыя санкцыі. Кіеў жа заявіў, што будзе працягваць вызваляць сваю зямлю ад расійскіх акупантаў. Украінскія войскі працягваюць наступаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі