Вы тут

Пуцін і Лукашэнка могуць сустрэцца да пачатку форуму ў Гродне

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / Reuters

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін могуць сустрэцца да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў Гродне 30 чэрвеня — 1 ліпеня. Пра гэта заявіў прэс-сакратар расійскага праэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

"Сустрэча магчымая да гэтага форуму. Мы паведамім вам своечасова", перадае ria.ru ягоныя словы. 

Таксама Пяскоў ухіліўся ад адказу на пытанне, ці паедзе Пуцін на форум у Гродна. Ён паабяцаў, што пра гэта будзе сказана дадаткова.

Сёлета Лукашэнка сустракаўся з Пуціным пяць разоў. Пра хуткую шостую сустрэчу расказаў расійскі амбасадар Барыс Грызлоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.