Псіхалогія сыходзячай улады — на што такая ўлада здольная?

Псіхалогія сыходзячай улады — на што такая ўлада здольная?

Такое адчуванне, што ўлада апошнім часам робіць усё магчымае, каб пратэставыя настроі ў грамадстве не сціхлі: то людзей АМАП на мірнай акцыі паб’е, то судзяць гэтых пабітых, а не праваахоўнікаў, то кіраўніка каталіцкай царквы ў краіну не пусцяць, то журналістаў затрымаюць. Усё гэта дае падставы для ўсё новых акцый пратэсту, да якіх далучаюцца ўсё новыя і новыя часткі грамадства.


Чым адметная “псіхалогія сыходзячай улады” і ці можна так гаварыць пра дзейную беларускую ўладу? Новыя тэхналогіі і пратэставы рух Беларусі — ці ёсць падставы сцвярджаць, што беларусамі маніпулююць з-за мяжы? Ці гатовы беларускі рэжым дзеля захавання ўлады на вайну са сваім народам?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік старшыні Экспертнай рады па сацыяльна-эканамічных, гуманітарных і сацыяльных навуках Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, эксперт Савета Еўропы, сябра Асацыяцыі псіхалагічных навук, прафесар Уладзімір Янчук.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі