Вы тут

Прызначылі новага дырэктара Купалаўскага тэатра

Аляксандр Шастакоў / СТБ

Новым дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прызначаны Аляксандр Шастакоў, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры.

Да прызначэння ён працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама.

Новага дырэктара прадставіў калектыву міністр культуры Анатоль Маркевіч. Ён сказаў, што па кіраўніцтвам Шастакова "праводзілася мэтанакіраваная работа па павышэнню якасці паслуг, якія прадстаўляюцца ўстановамі культуры Мінска, выкананні сацыяльна-эканамічных паказчыкаў, стварэння ўмоў для захавання і развіцця беларускай культуры і мастацтва", што б гэта ні азначала. 

Папярэднім дырэктарам Купалаўскага тэатра быў экс-міністр культуры Павел Латушка, які падтрымаў мірныя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. За гэта Латушка быў звольнены, а разам з ім сышла большая частка трупы тэатра і ўсе рэжысёры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.