Вы тут

Прызначаны выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе

Георгій Кандрацьеў / abff.by

Прызначаны выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе. Ім стаў Георгій Кандрацьеў, паведамляе прэс-служба АБФФ.

Кандрацьеў працаваў у штабе Міхаіла Мархеля, які напярэдадні пайшоў у адстаўку пасля ганебных 0:8 у адборы чэмпіянату свету ад зборнай Бельгіі. У 2012-2014 гадах ён ужо ачольваў нацыянальную зборную. А пакуль спецыяліст будзе працаваць з ёй у таварыскіх матчах са зборнымі Азербайджана (2 чэрвеня) і Сьера Леонэ (7 чэрвеня).

Георгію Кандрацьеву 61 год. Ён — вядомы беларускі футбаліст савецкіх часоў, быў у залатым складзе мінскага "Дынама" 1982 года. Паспяхова гуляў за зборную СССР. Трэнерскую кар'еру пачаў у канцы 1990-х. Пад яго кіраўніцтвам маладзёжная зборная Беларусі прабілася на Алімпіяду 2012 года. Трэніраваў мінскае "Дынама", віцебскі "Лакаматыў", "Смаргонь", "Мінск", "Белшыну".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.