Прызначаны новы гендырэктар Вялікага тэатра Беларусі, раней ён працаваў у БРСМ

Прызначаны новы гендырэктар Вялікага тэатра Беларусі, раней ён працаваў у БРСМ

Прызначаны новы гендырэктар Вялікага тэатра Беларусі. Ім стаў 41-гадовы Вячаслаў Гарбузаў, які ў апошнія гады ачольваў Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы. Цяпер жа змяніў Аляксандра Пятровіча, які быў гендырэктарам з восені 2019-га, паведамляе БЕЛТА.

Гарбузаў — выпускнік гістфака Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя Пушкіна. У 2002-2009 гадах працаваў у БРСМ, а пасля — у Брэсцкім аблвыканкаме. У 2011-м скончыў Інстытут дзяржслужбы Акадэміі кіравання, у 2019-м — Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў. Гендырэктарам брэсцкага тэатра быў з канца 2017 года.

Калектыву Вялікага тэатра Беларусі новага гендырэктара прадставіў міністр культуры Анатоль Маркевіч.

Прызначаны новы гендырэктар Вялікага тэатра Беларусі, раней ён працаваў у БРСМ
@ATN_BTRC

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі