Вы тут

Прызначаны новы галоўны трэнер футбольнага брэсцкага "Дынама"

Андрэй Пракапюк / dynamo-brest.by

Прызначаны новы галоўны трэнер футбольнага брэсцкага "Дынама" — Андрэй Пракапюк. 43-гадовы спецыяліст быў памочнікам былога галоўнага трэнера Сяргея Кавальчука. Апошні сышоў у траўні, а разам з ім і памочнікі. Але Пракапюк неўзабаве вярнуўся.

Кантракт з Пракапюком падпісаны на год. Ён — ураджэнец Брэста, былы футбаліст. Асістэнтам трэнера працаваў у брэсцкім "Дынама" з 2011 года. У апошнія тыдні была неафіцыйная інфармацыя пра кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера дынамаўцаў. Сярод іх згадваліся вядомыя спецыялісты Іван Біёнчык і Юрый Пунтус.

Пракапюк праходзіць навучанне для атрымання трэнерскай катэгорыі UEFA Pro.

Брэсцкія дынамаўцы няўдала пачалі сёлетні сезон, яны — аўтсайдэры нацыянальнага першынства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.