Вы тут

Прызначаная дата суда над журналістам-палітвязнем Дзянісам Івашыным

Дзяніс Івашын / facebook.com/denys.ivashyn

15 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе пачнуць судзіць журналіста-палітвязня Дзяніса Івашына, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Судовы працэс будзе весці суддзя Валерый Раманоўскі.

Івашына затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка 2021 года — за кратамі ён ужо больш за 500 дзён. 

Затрыманне адбылося пасля таго, як Івашын апублікаваў журналісцкае расследаванне пра ўкраінскіх "беркутаўцаў", якія пасля Майдана 2014 года перабраліся на працу ў сілавыя структуры Беларусі. Увесь матэрыял грунтаваўся на звестках з адкрытых крыніц.

Спярша Дзяніс праходзіў падазраваным па арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў). Потым яму выставілі абвінавачванне яшчэ і па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Нядаўна КДБ заявіў, быццам Івашын супрацоўнічаў з украінскай разведкай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.