Простыя рэчы: сустрэча беларусаў ЗША і беларускага рока — стрым

Афіша “Паўночнаамерыканскага тура” гуртоў VOLSKI i J:Морс
Афіша “Паўночнаамерыканскага тура” гуртоў VOLSKI i J:Морс

Ужо 27 кастрычніка канцэртам у Нью-Ёрку распачнецца “Паўночнаамерыканскі тур” гуртоў VOLSKI i J:Морс. Фактычна гэта першы тур у ЗША беларускіх рок-гуртоў у поўным складзе і з паўнавартаснай (а не акустычнай) праграмай. Музыкі выйдуць на сцэну ў падтрымку барацьбы ўкраінскага народа з расійскай акупацыяй і беларускага — з лукашэнкаўскім рэжымам.  

Чым жыве беларускае кам'юніці сёння і ці не згубіўся аб’яднаўчы дух 2020 года? Дапамога Украіне і беларусам — што ў гэтым кірунку робіцца? Што значыць для амерыканскіх беларусаў айчынны рок-н-рол? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць прадстаўніца дыяспары беларусаў Нью-Ёрка Ганна Шарко і прадстаўнік суполкі “Беларусы Філадэльфіі”, сябра Асацыяцыі беларусаў Амерыкі Сяргей Шаліга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі