Беларускі гурт J:МОРС выпусціў украінскі варыянт свайго хіта "Не памірай". Кампазіцыя з'явілася на youtube-канале гурта.
"Гэты сінгл на прыгожай украінскай мове мы рыхтавалі спецыяльна для нашага канцэрту ў Кіеве 14 лютага, які, на жаль, не адбыўся. З тых часоў цалкам і незваротна змяніўся свет, змяніліся мы", — пішуць музыкі.
Яны апублікавалі ролік цяпер, каб выказаць падтрымку і салідарнасць з народам Украіны, "які пакутуе і змагаецца за мір, за сваю зямлю, за сваё жыццё ў несправядлівай і нікому не патрэбнай вайне".
Музыкі прызналіся, што разумеюць: тое, што цяпер адчуваюць украінцы, не выправіць музыкай. "Проста ведайце, што мы з вамі", — просяць яны.