Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыехаў у Кіеў. Яго візіт загадзя не анансаваўся — абвяшчалася толькі, што ён наведае Польшчу.
Пад гукі паветранай трывогі, абвешчанай па ўсёй тэрыторыі Украіны, ён разам з Уладзімірам Зяленскім быў вымушаны пакінуць Міхайлаўскі манастыр у цэнтры ўкраінскай сталіцы. Відэа апублікаваў Оbozrevatel.
Пазней фатаздымак Байдэна і Зяленскага з'явіўся ў афіцыйным тэлеграм-канале ўкраінскага прэзідэнта.
Раней паведамлялася, што дарадцы Байдэна расцэньвалі паездку ва Украіну як занадта рызыкоўную. Цяперашні візіт — першы за доўгі час, калі прэзідэнт ЗША едзе ў краіну, ахопленую вайной.
Візіт Байдэна быў кароткачасовым, на некалькі гадзін.