Прэм'ер Шры-Ланкі прыняў прысягу — цяпер ён выконвае абавязкі прэзідэнта

Премьер Шри-Ланки принял присягу — теперь он исполняет обязанности президента

Прэм'ер-міністр Шры-Ланкі Раніл Вікрэмесінгхе прыняў прысягу і цяпер афіцыйна выконвае абавязкі прэзідэнта, паведамляе ВВС. Гэты пост ён можа займаць да 30 дзён.

У Шры-Ланцы эканамічны крызіс, некалькі месяцаў людзі сутыкаюцца з недахопам харчавання, паліва і тавараў першай неабходнасці. Экс-прэзідэнт Гатабая Раджапакса збег у Сінгапур пасля масавых беспарадкаў, у выніку якіх пратэстоўцы захапілі прэзідэнцкі палац.

Мяркуецца, што праз тыдзень дэпутаты парламента будуць галасаваць за кандыдатуру новага прэзідэнта. Ён атрымае гэты пост на найбліжэйшыя два гады. ВВС адзначае, што кіроўная партыя цяпер займае большасць месцаў у парламенце. Таму мяркуецца, што больш за ўсё шанцаў заняць прэзідэнцкі пост — у прэм'ер-міністра Вікрэмесінгхе.

Аднак незразумела, ці прымуць яго кандыдатуру пратэстоўцы Шры-Ланкі, бо іх ключавым патрабаваннем быў менавіта зыход Вікрэмесінгхе з пасады прэм'ер-міністра. Да таго ж, могуць выклікаць незадаволенасць і яго цесныя сувязі з сям'ёй збеглага прэзідэнта. На гэтым тыдні пратэстоўцы ўварваліся ў рэзідэнцыю былога прэм'ера. У выніку сутыкненняў з праваахоўнікамі адзін чалавек загінуў і дзясяткі атрымалі раненні.

Некаторыя пратэстоўцы ў гутарцы з CNN заявілі, што плануюць працягваць акцыі, пакуль у адстаўку не сыдзе і Вікрэмесінгхе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі