Прэм'ер-міністрам Літвы стала Інгрыда Шыманіце

Прэм'ер-міністрам Літвы стала Інгрыда Шыманіце

Прэм'ер-міністрам Літвы стала 46-гадовая Інгрыда Шыманіце. 24 лістапада яе кандыдатуру зацвердзіў літоўскі парламент: 62 дэпутаты — "за", 10 — "супраць", 41 устрымаўся, паведамляе Delfi.

Шыманіце — эканаміст, працавала ў праўленні Банка Літвы, у 2009–2012 гадах была міністрам фінансаў. Яна з'яўляецца і палітыкам — летась была кандыдатам кансерватараў на прэзідэнцкіх выбарах, якія ў 2-м туры прайграла Гітанасу Наўседзе. На пасаду прэм'ера Інгрыду Шыманіце прапанавала правацэнтрысцкая кааліцыя (кансерватары, лібералы і Партыя свабоды), якая мае ў парламенце 73 мандаты з 141.

У Літве ўжо была жанчына-прэм'ер — Казіміра Прунскене ў пачатку 1990-х.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі