Прэм'ер Латвіі лічыць немагчымым праводзіць з Беларуссю ЧС-2021

Прэм'ер Латвіі лічыць немагчымым праводзіць з Беларуссю ЧС-2021

Прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш лічыць немагчымым праводзіць з Беларуссю чэмпіянат свету па хакеі 2021 года. Як паведамляе ТАСС, на пазіцыю Рыгі паўплывалі апошнія падзеі ў Беларусі, дзе жорстка разганяліся мірныя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, былі затрыманыя і збітыя тысячы людзей.

"Я думаю, што падзеі ў Беларусі рэзка мяняюць сітуацыю, — кажа прэм'ер. — Цяпер я не бачу, як мы як краіна можам арганізаваць чэмпіянат разам з Беларуссю".

Па словах Карыньша, адпаведныя структуры павінны скантактавацца ў гэтай справе з Міжнароднай федэрацыяй хакею, каб знайсці "правільнае рашэнне". Аднак яе кіраўнік і сябар Аляксандра Лукашэнкі Рэнэ Фазэль не хоча і чуць пра перанос першынства свету: "Мы гатовы ехаць у Беларусь".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі