Вы тут

Прэм'ер Галоўчанка заявіў, што санкцыі ЗША не спынілі паставак нафты з Расіі

У Мінску лічаць, што пастаўкам нафты нішто не пагражае / БЕЛТА

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў, што санкцыі ЗША не спынілі паставак нафты з Расіі. Тыдзень таму агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што расійскія нафтавыя кампаніі могуць ужо ў траўні спыніць пастаўкі на "Нафтан" з-за санкцый Злучаных Штатаў. Пра тое, што ЗША аднаўляюць санкцыі супраць "Белнафтахіма" і яшчэ 8 дзяржпрадпрыемстваў, стала вядома 19 красавіка. Каб не было наступстваў, ужо ў пачатку лета супрацоўніцтва з імі мусіць быць спынена.

Як вядома, амерыканскія санкцыі зноў пачнуць дзейнічаць з-за "сістэматычнага парушэння правоў чалавека ў Беларусі" і адмовы афіцыйнага Мінска вызваліць сотні палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.