Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек

Яшчэ 14 чалавек атрымалі статус палітвязняў, паведамляюць праваабаронцы. 

Гэта Данута Пярэдня, Юрый Грыгер, Аляксандр Кудловіч, Уладзімір Бранавіцкі, Аляксандр Пінчук, Таццяна Купчына, Аляксей Вялешка, Максім Антановіч, Канстанцін Дудараў, Міхаіл Ляпейка, Аляксандр Кісель, Аляксандр Пруднікаў, Ігар Карпіцкі, Аляксандр Данілевіч.

Яны ўзятыя пад варту або асджаныя за заклікі да санкцый, абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады і службовых асоб ды інш.

Агулам у краіне налічваецца 1228 палітвязняў. Агульная колькасць людзей, якія трапілі за краты па палітычных матывах, значна большая, але не ўсім з іх праваабаронцы надаюць гэты статус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі