Праваабаронцы назвалі колькасць затрыманых 23 студзеня ў Беларусі

АМАП на акцыі салідарнасці 23 студзеня / Наша Ніва
АМАП на акцыі салідарнасці 23 студзеня / Наша Ніва

Акцыі салідарнасці прайшлі ў Беларусі ў суботу 23 студзеня. Не абышлося без затрыманняў — праваабаронцы складаюць адпаведныя спісы.

Так, па дадзеных праваабарончага цэнтра "Вясна", у суботу былі затрыманы больш за 130 чалавек. Некаторых адпусцілі. Пра затрыманні паведамляецца не толькі ў Мінску, але і некаторых іншых гарадах.

ТГ-канал "Списки Окрестина" дае іншыя лічбы: затрыманы больш за 150 чалавек. Некаторыя ўжо ўвечары былі змешчаныя ў ЦІП на Акрэсціна.

Затрымлівалі не толькі актывістаў: так, у Міхайлаўскім скверы міліцыя забрала людзей, якія прыносілі бяздомным ежу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі