Вы тут

Праваабаронцу з Пінска пакаралі вялікім штрафам за значок з "Пагоняй"

Алесь Рамановіч / Фота з сацсетак

Праваабаронцу з Пінска Алеся Рамановіча аштрафавалі на 3 840 рублёў. Такое рашэнне прыняў мясцовы суд, расказваюць калегі-праваабаронцы.

Падставай для суда зрабіўся значок "Пагоня". Рамановіч нагадаў суддзі, што герб "Пагоня" прызнаны ў Беларусі гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

"А ў адказ суддзя спытала: "А вы ведалі, што "Пагоня" выкарыстоўваецца як сімвал пратэсту?" — расказаў праваабаронца.

Ён мае намер абскардзіць рашэнне суда. Раней Рамановіч таксама расказваў журналістам пра невыносныя ўмовы ў Пінскім ІЧУ. Ён назваў іх катаваннямі.

"Мяне хацелі запалохаць, звесці з розуму. Яны стварылі камеру катаванняў, проста не ўжывалі фізічную сілу", — казаў праваабаронца. Паводле яго слоў, яго катавалі недасыпам, холадам і адмаўляліся вадзіць у туалет.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.