Вы тут

Праўленне Нацбанка Беларусі не змагло прыняць рашэнне па стаўцы рэфінансавання

У Нацбанку было няпростае абмеркаванне / З архіву ByMedia.net

17 лютага праўленне Нацбанка Беларусі не змагло прыняць рашэнне па стаўцы рэфінансавання. Яго адклалі "ў сувязі з неабходнасцю правядзення дадатковага аналізу прагнознай дынамікі спажывецкіх коштаў і ацэнкі працягласці ўздзеяння ключавых фактараў, якія прывялі да паскарэння росту спажывецкіх цэн". У выніку праўленне зноў разгледзіць пытанне толькі 12 сакавіка 2021-га, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Гэта ўжо другі перанос пасяджэння. Раней яно не змагло прайсці 12 лютага з-за правядзення ў Мінску Усебеларускага народнага сходу.

Стаўка рэфінасавання ў Беларусі складае 7,75% гадавых. Яна была ўстаноўлена ў ліпені мінулага года. У кастрычніку 2020-га было вырашана яе на гэтым узроўні захаваць. Тады навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук заявіў, што "Нацбанк [апынуўся] паміж двух агнёў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.