Вы тут

"Прапаганда была, ёсць і будзе": хто і навошта плануе паступаць на журфак

Хто будзе паступаць на журфак у краіне, дзе журналістыкі амаль не засталося? / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

У індэксе свабоды прэсы ад "Рэпарцёраў без межаў" Беларусь займае 158-ы радок, нашы суседзі — Узбекістан, Руанда і Судан. Але, хоць у краіне закрылі або выціснулі за мяжу ўсе незалежныя СМІ, а дзясяткі журналістаў знаходзяцца ў зняволенні, ёсць тыя, хто хоча звязаць сваю будучыню з журналістыкай.

Еўрарадыё паразмаўляла з трыма абітурыентамі журфака БДУ гэтага года. Навошта яны ідуць у прафесію і як бачаць сваю будучыню?

 

"Хачу працаваць у "Белтэлерадыёкампаніі"

Кірылу (імя змененае) 17 гадоў, ён жыве ў адным з раённых цэнтраў Беларусі. Гэтым летам яму паступаць — выбраў факультэт журналістыкі. На інтэрв'ю пагадзіўся з невялікім сумневам: "Нават цікава, на якія пытанні мне прапануе адказаць Еўрарадыё".

— Увесь 6–8 клас я хацеў быць праграмістам, але да 9 класа зразумеў, што планаваў ім стаць толькі праз матэрыяльныя меркаванні. Стаў перабіраць іншыя варыянты. Хацеў звязаць сваё жыццё з музыкай, але ў мяне няма музычнай адукацыі. Паглядзеў у бок журналістыкі. Тым больш што тады я пазнаёміўся з асобай Уладзіслава Лісцьева, — расказвае Кірыл.

Кірыл адразу планаваў паступаць на бюджэт, таму тое, што сёлета набору на платнае аддзяленне не будзе, яго не засмуціла — нават наадварот.

— Мяне радуе, што дзяцей багатых бацькоў, якіх я цярпець не магу, на журфаку стане менш. А тое, што будуць размяркоўваць толькі ў дзяржаўныя СМІ... Мне ад гэтага ні холадна ні горача, паколькі я пасля вучобы хачу працаваць у "Белтэлерадыёкампаніі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.