Вы тут

Пракурор папрасіў смяротнае пакаранне для фігуранта дзвюх спраў аб забойствах

Абвінавачаны Аляксей Сінькевіч / TUT.BY​

У Мінскім гарадскім судзе пачаліся спрэчкі па справе аб забойстве менеджара адной з мінскіх кампаній Андрэя Касяка. Ён знік у лістападзе 2016-га, але яго цела знайшлі толькі праз 2 гады.

На лаве падсудных двое. Для аднаго з іх, Аляксея Сінькевіча, пракурор папрасіў прызначыць смяротнае пакаранне, для другога, Расціслава Светчыкава, — 25 гадоў пазбаўлення волі, перадае Sputnik.

Гэта ўжо трэці суд над імі. У верасні 2018 года іх ужо прызнавалі вінаватымі ў забойстве Касяка, Сінькевічу тады далі 24 гады пазбаўлення волі, Светчыкаву — 23, але цела Касяка тады яшчэ не было знойдзенае. Потым быў суд па справе аб забойстве бізнесоўца з Беразіно Сяргея Мяцельскага, які быў забіты ў верасні 2016 года. У судзе гучала, што Касяк прасіў абвінавачаных дапамагчы выбіць з Мяцельскага грошы, але тыя яго забілі. У выніку паводле другога прысуду Сінькевіч быў прысуджаны да пажыццёвага тэрміну, а Расціслаў Светчыкаў — да 24 гадоў пазбаўлення волі .

Пасля таго як цела Андрэя Касяка знайшлі, першы прысуд адмянілі і разгледзелі справу новым складам суда. Абвінавачаныя віну ў забойстве не прызналі. Яны прызналі толькі, што хавалі доказы злачынства, каб не нанесці шкоду рэпутацыі пейнтбольнага клуба, які належаў Сінькевічу.

Родныя Аляксея Сінькевіча раней неаднаразова звярталі ўвагу на нестыкоўкі ў справе аб забойстве бізнесоўца Мяцельскага. Брат Сінькевіча Васіль расказваў, што ў яго ёсць "здагадка аб сфабрыкаванасці гэтай справы" — аб забойстве бізнесоўца Мяцельскага. Ён пісаў і ў пракуратуру, і ў Адміністрацыю прэзідэнта, прасіў правесці дадатковае сумленнае расследаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.