Пра заклікі вяртацца, Каліноўскага, Сахашчыка і Пазняка — эфір з Фрыдманам

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Прычынай для чарговага напружання ў беларуска-украінскіх стасунках стаў зварот Зяленскага з нагоды 160-годдзя паўстання Каліноўскага. Дзе роля беларусаў ніяк не была адзначаная. Рэагаваць на такое стаўленне вымушаныя былі нават прадстаўнікі палка Каліноўскага, які ваюе ва Украіне. Амаль адначасова прагучалі словы Лукашэнкі пра нібыта жаданне Кіева падпісаць з ім пакт аб ненападзе. Праўда, гучала гэта разам з абвінавачваннямі ў бок Украіны, якая “рыхтуе баевікоў” і заклікамі да беларускіх эмігрантаў вяртацца. Пры пэўных умовах…

Што стаіць за ігнараваннем беларусаў Зяленскім у звязку з паўстаннем Каліноўскага? Ці дапаможа перафарматаванне Кабінета ў перамозе над рэжымам? Што змяняюць у заходняй палітыцы танкі для Украіны? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі