Польшча, Літва, Латвія і Эстонія забаранілі ўезд грамадзян Расіі праз свае межы

Польшча, Літва, Латвія і Эстонія забаранілі ўезд грамадзян Расіі праз свае межы

Польшча, Літва, Латвія і Эстонія забаранілі ўезд грамадзян Расіі праз свае межы з турыстычнымі шэнгенскімі візамі. Новаўвядзенне пачало дзейнічаць 19 верасня. Яно анансавалася яшчэ ў пачатку восені. Delfi нагадвае, што прапускаць у ЕС будуць расійскіх дыпламатаў, дысідэнтаў, супрацоўнікаў транспартных кампаній, членаў сем'яў грамадзян Еўрасаюза, а таксама тых расіян, якія маюць від на жыхарства ці доўгатэрміновыя нацыянальныя візы з краін шэнгенскай зоны. Таксама грамадзяне РФ змогуць ездзіць у Калінінградскую вобласць і назад транзітнымі цягнікамі праз Літву.

Забарона будзе дзейнічаць як мінімум да 16 снежня 2022-га. У краінах Балтыі і Польшчы яе неабходнасць тлумачаць "інтарэсамі нацыянальнай бяспекі", паколькі значная частка расіян падтрымлівае агрэсію Расіі супраць Украіны.

Еўрасаюз не пайшоў на поўную забарону ўезду для расійскіх турыстаў, паколькі не ўсе краіны яе падтрымалі. Аднак было прыпынена пагадненне з РФ аб спрошчанай выдачы віз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі