Полк Каліноўскага не мае звестак, што сілавікі прыходзілі да сваякоў байцоў

Байцы палка Каліноўскага / t.me/belwarriors
Байцы палка Каліноўскага / t.me/belwarriors

Полк Каліноўскага не мае звестак пра тое, быццам да сваякоў байцоў прыходзілі сілавікі. Пра гэта ў прэс-службе палка расказалі журналістам ТГ-канала "Позірк".

Заявы МУС пра паляванне на сваякоў і знаёмых "каліноўцаў" у палку лічаць спробамі запалохаць тых, хто дапамагае беларускім добраахвотнікам або збіраецца далучыцца да іх шэрагаў.

"Людзі, які прыйшлі ў полк, усведамлялі магчымасць такой небяспекі. Эфектыўнасці ў гэтай тактыкі няма, з'яўляецца толькі больш матываванасці, каб хутчэй вярнуцца ў Беларусь і зрынуць гэты злачынны рэжым тэрору і беззаконня", — кажуць у палку.

Як распавядала Еўрарадыё, у МУС заявілі пра зачыстку сярод сваякоў "каліноўцаў". Яе ахарактарызавалі як "сістэмную адпрацоўку сувязяў беларускіх экстрэмістаў, тэрарыстаў і наймітаў". У ГУБАЗіКу паведамілі, быццам ім удалося даведацца прозвішчы каля 200 байцоў палка Каліноўскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі