Politico: Аўстрыя спрабуе змякчыць еўрапейскія санкцыі супраць Беларусі

Politico: Аўстрыя спрабуе змякчыць еўрапейскія санкцыі супраць Беларусі

Аўстрыя спрабуе змякчыць еўрапейскія санкцыі супраць Беларусі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра банкаўскі сектар нашай краіны, паведамляе Politico. Выданне спасылаецца на неназванага аўстрыйскага дыпламата. Ён сказаў, што для ўладаў Аўстрыі “важна, каб санкцыі не закранулі насельніцтва [Беларусі]", з якім Вена "вядзе вельмі інтэнсіўны дыалог”. Іншыя краіны ЕС такую пазіцыю Аўстрыі не падтрымліваюць.

Іншы дыпламат распавёў, што на рабочай групе па выпрацоўцы сектаральных санкцый супраць Беларусі было агучана, што больш за 90% усіх грошай, пазычаных Беларуссю ў краінах ЕС, прыпадае якраз на Аўстрыю.

Чакаецца, што чацвёрты пакет санкцый будзе прыняты 21 чэрвеня на саміце міністраў замежных спраў краін ЕС. Сектаральныя санкцыі ўваходзяць у пяты пакет. Іх падрыхтоўку паскорыў інцыдэнт з самалётам Ryanair у Беларусі.

У красавіку 2021-га ў Вене канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц сустракаўся са Святланай Ціханоўскай. Пасля гэтага ён патэлефанаваў Уладзіміру Пуціну. Між іншым, гаворка была і пра сітуацыю ў Беларусі. Меркавалася, што Курц узняў тэму пра перамовы паміж уладай і апазіцыяй, і пра магчымае ўздзеянне з боку Масквы на Аляксандра Лукашэнку, каб такі дыялог пачаўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі