Вы тут

Плотка: моцная грамадзянская краіна, дзе мы працуем разам, — мая ідэя ў гэтым

Алесь Плотка / Еўрарадыё

2 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — літаратар, перакладчык Алесь Плотка.

Сёння для беларусаў вельмі важна не толькі завяршыць пабудову нацыі, але і пабудаваць сваю грамадзянскую краіну. Будаваць мы яе мусім усе разам на падмурку сваёй гісторыі і культуры і з тым, каб у гэтай краіне была, хай не адразу, адзіная беларуская мова і нацыянальная сімволіка, перакананы Алесь Плотка.

Пра тое, чаму тлумачыць беларусам, хто яны такія, давядзецца яшчэ доўга, ці магчымая ў сучаснай Беларусі адзіная дзяржаўная мова — беларуская, а таксама пра ролю культуры і літаратуры, у прыватнасці ў працэсах фармавання нацыі і нацыянальнай свядомасці, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Плоткай

Замовіць кнігу “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер. Сёння яна з'явіцца на канале а 13:00.

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.