Вы тут

Першыя пробныя серыі вакцыны "Спутник V" зрабілі ў Беларусі

Вакцына ад каранавіруса / t.me/minzdravbelarus

У Беларусі выпусцілі першыя валідацыйныя серыі вакцыны "Спутник V". Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінздароўя са спасылкай на кіраўніка ведамства Дзмітрыя Піневіча

РУП "Белмедпрэпараты" гэтымі длнямі запускае вытворчасць гэтай расійскай вакцыны супраць каранавіруса. Тэхналогію ў Беларусь перадала расійская кампанія АН "Генерыўм". На пляцоўках "Белмедпрэпаратаў" праводзіцца працэдура разліву першых валідацыйных серый вакцыны. 

Прамысловы выраб вакцыны "Спутник V" абяцаюць пачаць пасля атрымання вынікаў вывучэння стабільнасці першых серый. 

Дарэчы, Польшча тым часам заявіла, што будзе прапукаць праз мяжу толькі тых, хто атрымаў прышчэпку ад каранавіруса вакцынай, сертыфікаванай у ЕС. Вакцына "Спутник V" у гэты пералік не трапляе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.