Першы блок БелАЭС зноў спыняць на рамонт напрыканцы 2023 года

Беларуская АЭС / Еўрарадыё
Беларуская АЭС / Еўрарадыё

Напрыканцы 2023 года першы блок Беларускай АЭС зноў спыніцца на рамонт. Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч кажа, што гэта будзе другі планава-папераджальны рамонт на энергаблоку.

"Другі планава-папераджальны рамонт на першым энергаблоку БелАЭС запланаваны на чацвёрты квартал бягучага года. Будзе забяспечана чарговая перагрузка часткі ядзернага паліва. Яно ўжо дастаўленае на пляцоўку БелАЭС і прайшло ўваходны кантроль", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка Мінэнерга.

Падчас гэтага рамонту, па словах Каранкевіча, таксама плануецца дыягностыка тэхналагічных сістэм, кантроль металу абсталявання рэактарнага і турбіннага цэхаў, іншыя мерапрыемствы.

Першы планава-папераджальны рамонт, як кажуць у ведамстве, на блоку адбыўся ў 2022 годзе. Тады, як паведамляла Еўрарадыё, першы блок адключылі на паўгода — з канца красавіка аж да пачатку лістапада.

На які тэрмін цяпер адключаць АЭС, чыноўнікі не паведамляюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі