Першая нядзеля 2021-га: мінчукі працягваюць традыцыю сумесных шпацыраў

Людзі выйшлі з плакатамі да журфаку БДУ ў знак салідарнасці з затрыманымі журналістамі / Еўрарадыё
Людзі выйшлі з плакатамі да журфаку БДУ ў знак салідарнасці з затрыманымі журналістамі / Еўрарадыё

У першую нядзелю Новага года, 3-га студзеня, беларусы працягнулі леташнюю традыцыю і выйшлі шпацыраваць на вуліцы сваіх гарадоў.

У Мінску жыхары раёна метро "Спартыўная" прачнуліся ні святло ні ўсход і прайшліся па раёне зацемна — а восьмай раніцы — магутным маршам. Іх галасы, здавалася, запаланілі ўвесь горад.

Крыху пазней маршы раёнаў прайшлі ва Уруччы — там людзі крычалі "Пошёл вон, крыса" і "Не забудем, не простим". Яшчэ ў Сухарава — калона ўражвала сваёй масавасцю. А на вуліцах Захарава і Пуліхава суседзі віншавалі суседзяў з Новым годам.

Каля будынку журфака на Кальварыйскай мінчукі падтрымалі затрыманых журналістаў.

Первое воскресение 2021-го: минчане продолжают традицию совместных прогулок

На вуліцы Бяды суседзі крычалі пра аўтазакі:

А яшчэ ва Уруччы таксама традыцыйна выйшлі людзі з чырвона-зялёнымі сцягамі — падтрымаць аўтазакі і ваенную тэхніку, якія звычайна ехалі ў цэнтр Мінска, але сёння, відаць, зладзілі сабе выхадны. Гэтым разам ад "групы падтрымкі" мы даведваемся, што АМАПаўцы — "лепшы генафонд нашай краіны" і "адэкватныя". Во як!

З'явіліся першыя паведамленні пра затрыманых падчас нядзельных маршаў пратэсту. Пакуль вядома пра чатырох чалавек, паведамляе тэлеграм-канал "Спісы затрыманых".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі