Ператрусы ў гродзенскіх журналістаў

Ператрусы ў гродзенскіх журналістаў

Увечары пятніцы, 26 сакавіка, ператрус пачаўся дома ў журналісткі і рэдактаркі спецпраектаў сайта Hrodna.life Ірыны Новік, паведамляе прэс-служба БАЖ. 

Таксама паведамляецца, што на сувязь не выходзіць галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота.

Новік праходзіць як сведка па крымінальнай справе, якую пракуратура пачала на кіраўніка "Цэнтра гарадскога жыцця" Паўла Мажэйку і мастака Алеся Пушкіна за "рэабілітацыю нацызму". Нагодай стаў партрэт Аўгена Жыхара — байца пасляваеннага антыкамуністычнага падполля ў Пастаўскім раёне. Партрэт быў вывешаны на выставе Пушкіна ў "Цэнтры гарадскога жыцця".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі