"Перадаваў, што ўсе прыгажуны": Эдуард Пальчыс знайшоўся ў ЦІП на Акрэсціна

Эдуард Пальчыс / Еўрарадыё
Эдуард Пальчыс / Еўрарадыё

Блогер Эдуард Пальчыс адбывае 30 сутак у ЦІП на Акрэсціна. Больш чым праз 2 тыдні пасля затрымання да яго пусцілі адваката.

"Сёння адвакат Марыя Колесава-Гудзіліна бачылася з Эдуардам, — напісала ў сябе ў "Фэйсбуку" жонка Пальчыса Вікторыя Шчукевіч. — Я вельмі рада была даведацца, што з ім усё ў парадку. Ён бадзёры і на здароўе ня скардзіцца. Атрымаў перадачу ад сям'і. Увесь час, з 27 верасня знаходзіцца ў ЦІП, і яму паведамілі, што ён адбывае там 30 сутак, пачынаючы з 27-га".

Па словах Вікторыі, блогер чуў, як пад Акрэсціна падышоў марш і "перадаваў, што ўсе прыгажуны". Пальчыс не атрымліваў лістоў, але сам напісаў усім, каго ведае і чые адрасы ўзгадаў. На адміністрацыю ЦІП не скардзіцца, кажа, што стаўленне нармальнае. Новых пратаколаў яму падпісваць не прыносілі.

Вікторыя Шчукевіч прапануе працягваць пісаць блогеру, магчыма, лісты пазней дойдуць. Сама яна спадзяецца, што пасля заканчэння 30 сутак муж выйдзе на свабоду і ўсё будзе добра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі